Тэлеґрам
- Не дасылайце ў публічныя чаты й незнаёмым людзём свае прыватныя зьвесткі: нумары тэлехонаў, хатнія адрасы, адрасы электроннае пошты й г.д.
- Нумар тэлехону й аватарку (калі там ваш твар) варта схаваць ці ад усіх, акрамя кантактаў (ды пільна сачыць перад тым, як дадаваць кагосьці ў кантакты), ці ўвогуле ад усіх. Калі толькі акрамя кантактаў, то ў наладах будзе магчымасьць "заўсёды хаваць ад", дзе можна выбраць нашую суполку.
- Імя карыстальніка ды нікнэйм ня маюць зьмяшчаць асабістых зьвестак (проста адно ймя — ня страшна).
- Выклікі, суполкі — найлепш толькі для кантактаў.
- Абавязкова трэба наладзіць двухэтапную праверку — тады ня змогуць атрымаць доступ праз копію сімкі.
- Варта рэгулярна чысьціць кэш ды сачыць, каб анідзе не было рэпостаў (гэта проста калі вас раптоўна папросяць паказаць тэлехон).


- У заблякаваных карыстальніках паглядзеце, каб не было ніякіх "экстрымісцкіх" ботаў. Калі яны працягваюць пісаць, лепей проста выдаляць і спыняць іх. Потым адразу разблякоўваць, каб іх не было ў базе зьвестак.
- Калі вашае ймя карыстальніка паўтарае такое ж у вк, ці йнстаграме, ці дзе яшчэ, то гэта ўжо не ананімны акаўнт. Шмат хто ня можа гэта зьмяніць, бо акаўнты могуць быць зьвязаныя з працай, але, калі ёсьць магчымасьць, лепей зьмяніць ці ўвогуле выдаліць. Калі няма — проста нідзе не пісаць нічога ў публічных каналах.
- Калі ў вас доўгі час быў адкрыты нумар тэлехону, вельмі ймаверна, што ён ужо ёсьць у нейкіх базах, дзе зьвязаны з ID. Гэта праверыць ці неяк зьмяніць нельга, таму калі няма магчымасьці стварыць новы акаўнт, то лепей не пісаць нічога ў публічных каналах. Калі акаўнт не прывязаны да працы ці ня вельмі важна захаваць кантакты, можна выдаліць ды стварыць на той жа нумар, і тады ID зьменіцца.
- Калі вам трэба нешта небясьпечнае абмеркаваць зь сябрам, раім скарыстацца функцыяй “пачаць сакрэтны чат”. У гэтым разе аніякія зьвесткі з чату ня будуць анідзе захаваныя.

Электронная пошта
- Калі вашая пошта зьмяшчае зьвесткі пра вас (прозьвішча, імя, фота), то для ўдзелу ў праекце найлепш стварыць новую ґуґаль-пошту. (напрыклад, [email protected] ці інш.), каб гэтых зьвестак не было.
- Калі ў вас патрабуюць нумар пры рэгістрацыі, то трэба ў наладах абраць "выкарыстоўваць толькі для праверкі бясьпекі".
- Увага! Калі да пошты, дзе нават няма прозьвішча, прывязаны хоць адзін іншы акаўнт з асабістымі зьвесткамі, гэта можна адсачыць.
Бывайце асьцярожныя й клапацецеся пра сябе.