14.03.2023 на сайце зьявіліся наступныя абнаўленьні:
- Дадалі назоў студыі на постары.
- Дадалі магчымасьць пазначаць людзей, што працавалі над перакладам, рэдагаваньнем і агучваньнем.
- Калі пад фільмам націснуць на студыю або канкрэтнага чалавека, то вы ўбачыце ўвесь сьпіс фільмаў/сэрыялаў ад гэтай студыі або асобы.
Нашыя праґрамістыя паступова працуюць найперш над тым, каб плятхорма была найбольш зручнаю як для гледачоў, так і для студыяў.
У найбліжэйшых плянах дадаць:
- старонкі з апісаньнем студыяў і аўтараў (там жа пазначаць і спасылкі на йіншыя сац.сеткі й падзяку грашыма);
- блок з нататкамі перакладнікаў/рэдактараў пра цікавінкі ў перакладзе.
Галоўнае мэта — зрабіць так, каб карыстальнікі маглі самастойна дадаваць кантэнт на сайт. Гэта цяжкая праца й патрабуець багата часу й моцаў.
З гэтае прычыны пытаньне эстэтыкі пакуль што застаецца другасным.
Вокладкі да фільмаў/сэрыялаў таксама дадамо пазьней.
❗️ Калі вы ведаеце JavaScript з React i хочаце дапамагчы праґрамаваць сайт, калі ласка, напішэце нам у бот @la_cmok_bot.
Калі вы знайшлі памылку на сайце ці хочаце, каб мы пазначылі ваш удзел у пэўным праекце, калі ласка, паведаміце нам.
Калі вы стварылі сваю студыю перакладу/агучваньня (напрыклад, тэлеграм-канал), то можаце таксама напісаць назоў і мы яго пазначым на постары вашага праекту.